Перевести страницу

Новости

План навукова-даследчай работы музея на 2015 г.

  1. Па тэме “Бонч-Асмалоўскія і Блонь” працягваць навукова-даследчую работу ў 2015 г. (апрацоўваць паступаючыя музейныя прадметы, дакументы, фота, кнігі і іншыя матэрыялы, якія тычацца жыцця і грамадскай дзейнасці Бонч-Асмалоўскіх; падрыхтаваць і выдаць буклеты “Доктар, навуковец – Ірына Бонч-Асмалоўская, “Мемарыяльны пакой навукоўца Глеба Бонч-Асмалоўскага”).
  2. Працягваць навукова-даследчую работу па тэме “Яны нарадзіліся ў нашым краі” (прадоўжыць пошукі аб знакамітых людзях краю; падрыхтаваць і выдаць буклеты “Артыст балета, педагог Яўген Паўловіч” (да 75-годдзя з дня нараджэння), “Беларускі краязнаўца, лексікаограф, мастацтвазнаўца і літаратуразнаўца, крытык – М.І. Каспяровіч", "Народны артыст БССР, акцер Іван Браніслававіч Шаціла", “Музейны каляндар: Знакамітыя людзі краю”).
  3. Працягваць мэтанакіраваны збор дакументаў, пісем і асабістых рэчаў воінаў, партызан, падпольшчыкаў, вязняў, дзяцей вайны – ураджэнцаў раёна і тых, хто змагаўся ў нашым краі ў той час (падрыхтаваць і выдаць буклеты:
    “Помнікі гераічнай славы Пухавіцкага раёна”, “Беларускі мастак-афарміцель, лётчык Міхаіл Міхайлавіч Зялёнкін”, “Партызанскія фарміраванні, якія дзейнічалі ў час Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Пухавіцкага раёна”).
  4. Па тэме: “Літаратурнымі сцежкамі Пухавіччыны” прадоўжыць збор дакументаў, кніг, фота, рукапісаў, асабістых рэчаў пісьменнікаў, паэтаў, якія нарадзіліся на Пухавіччыне, або сапрычасны з гэтым краем (падрыхтаваць і выдаць буклеты па гэтай тэматыцы: “Аркадзь Моркаўка – беларускі паэт” (Да 115 годдзя з дня нараджэння), “Беларуская паэтэса, празаік – Таіса Бондар” (Да 75 годдзя з дня нараджэння), “Беларускі паэт-сатырык, юмарыст – Мікола Вяршынін” (Да 75 годдзя з дня нараджэння), “Нашы землякі-пісьменнікі – ахвяры рэпрэсій”; выдаць зборнік “Якуб Колас: прырода і людзі роднага краю”).
  5. Працягваць пошуковую работу па тэмам “Народны побыт краю” і “Паселішчы Пухавіччыны” (збіраць рэчы, інструменты, прыстасаванні мінулага, паданні аб паселішчах краю, старадаўнія кнігі, дакументы і фота; выдаць буклеты: “Аграгарадок Дукора – мінулае і сучаснае”, “Па адметным мясцінам г. Мар’іна Горка”, “Яны з’явіліся на карце нашага раёна ў пасляваенны час” (Паселішчы Пухавіччыны).
  6. Праводзіць пошуковую і даследчую работу па тэме “Прырода роднага краю” (падрыхтаваць і выдаць буклеты
    “Чырвонакніжнікі Пухавіччыны”, “Рака Цітаўка і горад Мар’іна Горка”, “Азёры і штучныя водасховішчы Пухавіччыны”).
  7. Весці пошуковую работу, звязаную з лёсам былых воінаў-інтэрнацыяналістаў (выдаць буклет “Мікалай Чэпік – герой, воін-інтэрнацыяналіст” (Да 55 годдзя з дня нараджэння).
  8. У 2015 г. вывучаць сацыяльныя і эканамічныя праблемы, якія адбываюцца ў жыцці раёна, збіраць па гэтай тэматыцы ў фонды музея дакументы, фота і іншыя матэрыялы.
  9. Распрацаваць, выдаць і давесці да ведама выканаўцаў музейна-адукацыйныя праграмы на 2015 г. (“Літаратурнымі сцежкамі Пухавіччыны”, “Прырода, экалогія роднага краю”,“Вялікая Айчынная вайна 1941 – 1945 гг. Акупацыя, барацьба з ворагам, народ у ёй”,“Узвядзі ў душы сваёй храм”,“Наша спадчына. Жыццё і быт нашых продкаў”).
  10. Распрацаваць планы работы клубных фарміраванняў (“Роднае слова”, “Аматары музейнай справы”, “Прырода і чалавек”, “Вайна, народ у ёй. Перамога”).

Нет комментариев

Добавить комментарий